30 жніўня – Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў
У Беларусі палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі зніклі пры загадкавых абставінах.
Міжнародны дзень зніклых без вестак людзей штогод адзначаецца 30 жніўня. Першапачаткова з ідэяй прысвяціць гэты дзень зніклым людзям выступіла ў 80-х гадах лацінаамерыканская федэрацыя сваякоў зніклых людзей FEDEFAM, а пазней дата стала міжнароднай. Праблема зніклых без вестак актуальная для Беларусі.
У гэты дзень Чырвоны Крыж нагадвае пра тое, што права сваякоў людзей, зніклых без вестак, ведаць пра лёс блізкіх, – гэта адно з галоўных палажэнняў міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека. Яно дзейнічае незалежна ад таго, калі і пры якіх абставінах чалавек прапаў без вестак.
Незлічонай мностве людзей па ўсім свеце не дае спакою знікненне іх родных. Зніклыя становяцца для блізкіх не жывымі і не мёртвымі. Іх маці і бацькі, жонкі і мужы, сваякі і сябры не могуць ні аплакаць страту, ні парадавацца вяртанні сваіх каханых.
У гэты дзень у многіх краінах праводзяцца мерапрыемствы, якія закліканы захаваць памяць аб тых, чый лёс дагэтуль невядомы.
Колькасць зніклых без вестак людзей ўзрастае падчас узброеных канфліктаў. У Беларусі няма войнаў і канфліктаў, але чатыры чалавекі – палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі, – зніклі пры загадкавых абставінах. Крымінальныя справы паводле іх зьнікненні не раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў. Родныя і блізкія ўжо страцілі надзею.
«Ніякага зруху няма. Так, раз у квартал мне паведамляюць пра працяг следчых дзеянняў, дасылаюць паперку-адпіску. Я не веру ні ў якую працу следчых органаў, абсалютна”, – кажа Зінаіда Ганчар, жонка вядомага палітыка Віктара Ганчара, які знік у 1999 годзе.
Патрабаванні раскрыць праўду пра выкраданні гэтых людзей утрымліваюцца ў рэзалюцыях Камісіі ААН правоў чалавека, парламенцкай Асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.
Маці зніклага ў 2000 годзе аператара расейскага тэлеканала ОРТ Дзмітрыя Завадскага Вольга Рыгораўна таксама не верыць, што будуць нейкія зрухі ў справе сына:
«Надзей у мяне няма. Цягам усіх гэтых гадоў пракуратура не дае разгорнутага адказу на ўсе пытанні. Адны адпіскі, у якіх гаворыцца, што праводзяцца нейкія следчыя мерапрыемствы, справа не закрываецца, а прыпыняецца. Нам ні разу не далі адказу, якія ж мерапрыемствы праводзіліся, і да якіх вынікаў яны прывялі”.
У сем\’ях Віктара Ганчара і Змітра Завадскага без бацькі выраслі і пасталелі сыны, у Анатоля Красоўскага – дочкі. Сям\’я зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі вымушана была з\’ехаць у Нямеччыну.