Галоўная праблема горада – завод беленай цэлюлозы, але яе маштабы пераўзыходзяць нават тое, пра што пішуць незалежныя СМІ. Жахлівы смурод, людзей ванітуе, дзеці губляюць прытомнасць. У тых, хто працуе на заводзе – хімічныя апёкі скуры, на працы ім забараняюць карыстацца тэлефонамі. Адыходы з завода па начох скідаюць наўпрост у Бярэзіну, рыба ў рацэ ўжо знікла. Зямлю ў некалькіх метрах ад агароджы завода выкарыстоўваюць пад сельскую гаспадарку, прадукты прадаюцца па ўсёй краіне.
“Горад проста прадалі кітайцам, а на нас паставілі крыж”, – кажуць людзі.
Як дабіцца закрыцця завода? Ўсё пагадзіліся – толькі праз масавы пратэст. Над гэтым і працуем.
Пасля сустрэчы прайшло паседжанне сябраў мясцовай кааліцыі БНК. Абраны каардынатар – Сергей Сентюров з ” Народнай грамады”, яго намеснік – Зьміцер Савіч з “Еўрапейскай Беларусі”.
Яўген Афнагель, facebook.com