Галоўная праблема горада — завод беленай цэлюлозы, але яе маштабы пераўзыходзяць нават тое, пра што пішуць незалежныя СМІ. Жахлівы смурод, людзей ванітуе, дзеці губляюць прытомнасць. У тых, хто працуе на заводзе — хімічныя апёкі скуры, на працы ім забараняюць карыстацца тэлефонамі. Адыходы з завода па начох скідаюць наўпрост у Бярэзіну, рыба ў рацэ ўжо знікла. Зямлю ў некалькіх метрах ад агароджы завода выкарыстоўваюць пад сельскую гаспадарку, прадукты прадаюцца па ўсёй краіне.
«Горад проста прадалі кітайцам, а на нас паставілі крыж», — кажуць людзі.
Як дабіцца закрыцця завода? Ўсё пагадзіліся — толькі праз масавы пратэст. Над гэтым і працуем.
Пасля сустрэчы прайшло паседжанне сябраў мясцовай кааліцыі БНК. Абраны каардынатар — Сергей Сентюров з » Народнай грамады», яго намеснік — Зьміцер Савіч з «Еўрапейскай Беларусі».
Яўген Афнагель, facebook.com