500 дзён за кратамі…
Мінула 500 дзён ад крывавага разгону Плошчы.
Гэты дзень крута перавярнуў наша жыццё. За кратамі апынуліся сотні лепшых грамадзян Бацькаўшчыны. Дзесяткі, калі не сотні мусілі пакінуць краіну. Сорак дзевяць чалавек зазналі крымінальны пераслед. Ні адзін з тых, хто сёння знаходзіцца на волі, не рэабілітаваны, іх свабода – толькі крыху большая турма.
Vicious Crusade – Айчына / Плошча 2010
Чацвёра застаюцца за кратамі і сёння: Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец.
У магілёўскай турме сустракае гэту сумную дату Мікалай Статкевіч – кандыдат у прэзідэнты, чалавек, які свядома зрабіў свой выбар, каб сказаць праўду, даць нам веру, сказаць: “не бойцеся!”
Зычым хуткага вызвалення, Мікалай Віктаравіч!
Чакаем на свабодзе Змітра, Эдуарда, Паўла , усіх вязняў сумлення!