ПалітвязніФоталетапіс

Дзень народзінаў за кратамі [12.08.2012]

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці правялі акцыю салідарнасці з Міколам Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязнямі. На пляцоўцы каля Камароўскага рынка сталіцы адбыўся агульны пікет па зборы подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія высоўваюцца па акругах Менска пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі “Кажы праўду!” і рухі “За Волю”. Акцыя праходзіла пад дэвізам “З днём нараджэння, Мікалай!”.

 

У паштовых скрынях мінчукі знаходзілі віншавальныя паштоўкі да Дня народзінаў Мікалая Статкевіча.

У дзень народзінаў палітвязьня на некалькіх дамах па вуліцы Камуністычнай у Менску зьявіліся трафарэтныя графіці-шыльды “вуліца Статкевіча”.

У Магілёве позна ўвечары 12 ліпеня паплечнікі палітвязьня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча адзначылі ягоны дзень народзінаў салютам ля турмы №4, дзе ўтрымліваецца палітык.

 

У Менску з’явілася расцяжка з патрабаваннем вызвалення палітвязня.