Экс-кандыдат у прэзідэнты [2010]

У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі» Мікалай Статкевіч быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Паводле афіцыйных дадзеных, заняў 7 месца з 10, набраўшы 1,05 % галасоў[10]. 19 снежня 2010 годзе браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманы неўзабаве пасля разгону акцыі. 26 траўня 2011 года асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення.