Навіны

Мікалай Статкевіч: “Сачу за падзеямі ва Украіне”

Нават з-за кратаў Мікалай Статкевіч працягвае сачыць за падзеямі ў нашых бліжэйшых суседзяў.

Прыводім вытрымкі з яго лістоў да родных за апошнія дні, прысвечаныя падзеям ва Украіне:


“Лічу, што Януковічу не пашанцавала з-за памераў яго краіны. Украіна занадта вялікая і цалкам яе прыватызаваць цяжка. Давялося рабіць гэта па кавалкам. Але гэта заўважна, тым  болей, пры наяўнасці незалежнага TV. Вось украінцы і раззлаваліся. Была б У;краіна раоў у 5 меней – прыватызаваў бы яе ўсю цалкам і ніхто з “простых людзей” нічога б і не заўважыў. А ккалі б ён саджаў злодзеяў, якія хочуць нешта ўкрасці ў “яго” краіне, то яго б яшчэ і хвалілі – які добры гаспадар і як змагаецца з карупцыянерамі 🙂 ” 24.02.2014

• • •

“Расійская пагроза можа аб\’яднаць Украіну. Думаю, што гэты імперскі псіхоз здольны нават загнаць украінцаў у NATO. Імперскасць нашых усходніх суседзяў часамі нагадвае мне псіхічную хваробу, нешта падобнае да наркаманіі” 03.03.2014

• • •

“Сачу за падзеямі ва Украіне. Толькі што пачуў пра рашэнне крымскага “ураду” аб далучэнні да Расіі.

Цікава будзе паглядзець на рэакцыю Крамля. Хацелі ж, як я зразумеў, чарговую Паўднёвую Асецію. А тут, альбо пасылаць “Гобліна” куды далей, прыйдзецца і губляць твар перад сваімі ж распаленымі расійскімі “патрыётамі”.  Альбо забіраць Крым, які апынецца ў сухапутнай блакадзе, і атрымоўваць варожую аб\’яднаную Украіну. А таксама – эканамічныя і палітычныя санкцыі Захаду, што для сыравіннага прыдатку гэтага Захаду створыць вялізарныя праблемы. Дабразгаліся  зброяй,  дагуляліся.” 06.03.2014