Эдуард Лобаў: Украіне трэба дапамагчы, апэтыты Пуціна будуць расьці
Палітвязень Эдуард Лобаў выказаўся да тэрміновую і сур’ёзную дапамогу Ўкраіне з боку сусьветнай супольнасьці. «Інакш агрэсія Расеі пойдзе далей», — сказаў палітвязень маці падчас кароткатэрміновага спатканьня ў калёніі.
«Ён лічыць, што трэба абараніць Украіну, бо апэтыты Пуціна будуць расьці і, калі яго не спыніць, будуць захопленыя новыя краіны. Нельга ўсё пакінуць, як ёсьць».
Зараз у беларускіх калёніях праходзіць амністыя. Менавіта па гэтай прычыне, як амніставаны, ў чэрвені вызваліўся праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ці заўважана амністыя ў івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае свае 4 гады палітвязень Эдуард Лобаў?
Паводле Марына Лобавай, яе сын казаў, што сьлядоў амністыі ў калёніі не заўважыў. Сам палітвязень на амністыю не разьлічвае, бо адміністрацыя вынесла яму некалькі пакараньняў за парушэньні ўнутранага рэжыму.
Эдуард Лобаў асуджаны паводле суду за злоснае хуліганства. Актывіст Маладога фронту кажа пра правакацыю спэцслужбаў, якую зладзілі супраць яго і былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году.