Салют для Статкевіча
У Магілёве традыцыйна дзень народзінаў палітвязьня Міколы Статкевіча адзначаецца салютам. Яго ладзяць невядомыя актывісты ля папраўчай установы №4, у якой утрымліваецца былы кандыдат на прэзыдэнта.
Гэты дзень народзінаў Статкевіча ня стаў выключэньнем. Некалькі дзясяткаў залпаў асьвяцілі вечаровае неба ў 21.45.
Зь першымі яго залпамі на месца, адкуль узьляталі ў неба рознакаляровыя пэтарды, кінуліся некалькі супрацоўнікаў турмы.
Як адзначае ў лістах Мікола Статкевіч, калі ладзіцца салют, нявольнікі турмы радасна вітаюць яго. Некаторыя наважваюцца выгукнуць «Жыве Беларусь» .
Акрамя Міколы Статкевіча, ў турме №4 ўтрымліваюцца яшчэ два палітвязня —
Мікалай Дзядок і Яўген Васьковіч…