ГомельЗОНАПалітвязні

Пасля перапынку Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад Міколы Статкевіча

Як заўжды, лаканічна, ён выдаў шмат інфармацыі, якая мяне найбольш хвалявала. Пачну з важнага.

Пасля новага прызначэння «нашага» суддзі найбольш баялася, ці не пачнецца «суд» нанова. Мікалай напісаў:

«Што тычыцца «суда», то не хвалюйся — «дублёр» сядзеў ад пачатку. І мне ад пачатку сказалі пра гэта мяркуемае прызначэнне як узнагароду. Пра што я адразу там і спытаўся ?».

Ну а адказ на другое пытанне з вялікай долей верагоднасці атрымала я сама. Прыйшла чарговая адмова з суда на заяву аб спатканні. Усё тое ж, што і раней, акрамя прозвішча суддзі.

З высокай (~100% ) верагоднасцю, гэта той самы «дублёр».

Так што, «суд», які цягнецца ўжо чацвёрты месяц», працягнецца і далей.

P.S.  Мікалай, па-ранейшаму, у ім не ўдзельнічае

 

preload imagepreload image