ГомельЗОНАПалітвязні

Пасля перапынку Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад Міколы Статкевіча

Як заўжды, лаканічна, ён выдаў шмат інфармацыі, якая мяне найбольш хвалявала. Пачну з важнага.

Пасля новага прызначэння “нашага” суддзі найбольш баялася, ці не пачнецца “суд” нанова. Мікалай напісаў:

“Што тычыцца “суда”, то не хвалюйся – “дублёр” сядзеў ад пачатку. І мне ад пачатку сказалі пра гэта мяркуемае прызначэнне як узнагароду. Пра што я адразу там і спытаўся ?”.

Ну а адказ на другое пытанне з вялікай долей верагоднасці атрымала я сама. Прыйшла чарговая адмова з суда на заяву аб спатканні. Усё тое ж, што і раней, акрамя прозвішча суддзі.

З высокай (~100% ) верагоднасцю, гэта той самы “дублёр”.

Так што, “суд”, які цягнецца ўжо чацвёрты месяц”, працягнецца і далей.

P.S.  Мікалай, па-ранейшаму, у ім не ўдзельнічае