Напішыце Мікалаю Статкевічу
Пасля этапавання ў папраўчую калонію 12 студзеня 2015 г. змяніўся адрас Мікалая Статкевіча.
Цяпер напісаць палітвязню можна сюды:
213004, Магілёская вобл.,
г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, д.8,
ПК №17.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч быў захоплены пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў дзень выбараў 19 снежня 2010 года. Рашэннем суддзі Ленінскага раённага суду Мінска Людмілы Грачовай быў асуджаны да 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
12 снежня 2012 года па прадстаўленню адміністрацыі шклоўскай калоніі №17 яму было ўзмоцнена пакаранне. Рашэннем суддзі Шклоўскага раённага суду Віталя Волкава Мікалай Статкевіч быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.
12 снежня 2015 года быў этапаваны для працягу адбыцця пакарання назад у Шклоў.
Мікалай Статкевіч прызнаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі язнем сумлення.