Навіны

Лідары Еўразвязу заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Кіраўнікі краін і ўрадаў краін ЕЗ прапануюць узмацніць ціск на Маскву.

Новыя санкцыі супраць РФ будуць разгледжаныя 29 студзеня на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў дзяржаў супольнасці ў Брусэлі. Кіраўнікі краін і ўрадаў Еўрапейскага звязу асудзілі забойства мірных жыхароў Марыупаля 24 студзеня і заклікалі Раду міністраў замежных спраў разгледзець пашырэнне санкцый супраць Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў краін ЕЗ, апублікаванай на сайце Еўрапейскай рады, піша «Лiга.нет»

«У сувязі з пагаршэннем становішча [на ўсходзе Украіны] мы просім на будучай сустрэчы міністраў замежных спраў ацаніць сітуацыю і разгледзець усялякія адпаведныя дзеянні, прынамсі, далейшыя абмежавальныя меры, накіраваныя на хуткае і ўсёабдымнае выкананне Менскіх пагадненняў», — гаворыцца ў дакуменце.

Кіраўнікі краін ЕЗ нагадалі пра высновы Еўрапейскай рады ад 18 снежня 2014 года, дзе гаварылася, што «ЕЗ будзе працягваць гэты курс» і што яны «гатовыя прыняць далейшыя меры ў выпадку неабходнасці».

«Мы адзначаем сведчанні падтрымкі сепаратыстаў з боку Расеі, якая працягваецца і якая расце, што падкрэслівае адказнасць Расеі. Мы заклікаем РФ асудзіць дзеянні сепаратыстаў і выконваць менскія пагадненні», — дадалі ў Еўрапейскай радзе.

Нагадаем, 24 студзеня тэрарысты «ДНР» і расейскія вайскоўцы а 09:25 абстралялі з «Градаў» усходнія ўскраіны Марыупаля. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў усклаў адказнасць за гэта злачынства непасрэдна на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Генпракуратура Украіны кваліфікавала абстрэл Марыупаля як тэракт.

Хартыя\’97

preload imagepreload image