Алесь Бяляцкі выступіў на паседжанні Рады ААН у Жэневе (+ відэа)
5 сакавіка віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве.
Алесь Бяляцкі на 28 сэсіі Рады па правах чалавека ААН
У сваім троххвілінным выступе Алесь Бяляцкі змог раскрыць важнасць дзейнасці праваабаронцаў і праблемы пераследу праваабаронцаў і сацыяльных актывістаў у Беларусі і свеце. А таксама звярнуў увагу на неабходнасць прымянення мераў для іх абароны на міжнародным узроўні.
“Праваабаронцы сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі ў сваёй дзейнасці. Пастаянна падвяргаюцца пагрозам, нападам, жорсткаму абыходжанню, забойствам, гвалтоўным знікненням, паклёпу, незаконным сачэнням, адвольным затрыманням. Супраць іх накіраваны законы, якія вызначаюць іх легітымную дзейнасць, як антыдзяржаўную, і якія навешваюць на іх зневажальны, хлуслівы ярлык «замежных агентаў», як гэта робіцца ў Расіі”, – сказаў праваабаронца падчас выступу.
Поўнае відэа з выступу: