Навіны

Мікалая Статкевіча чакае новы суд

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча чакае новы суд, яму пагражае ўзмацненне жорсткасці рэжыму.

„Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі „ня стаў на шлях выпраўлення”, і „мае намер весці злачынны лад жыцця”, што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высока-маральнай установе немагчымае”, – напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка зняволенага палітыка, Марына Адамовіч.

Паводле яе інфармацыі, камісія папраўчай калоніі нумар 17 Шклова, дзе ўтрымліваецца Статкевіч, „прыняла рашэнне адправіць яго на турэмны рэжым да канца тэрміну”:

-Ёсць рашэнне мясцовай адміністрацыі пра перадачу справы ў суд. Гэта поўная калька з падзеяў трохгадовай даўніны, калі паступае загад і чалавека за тыдзень пачынаюць рабіць злосным парушальнікам, у якога на сёняшні дзень 13 спагананняў, 10 актаў склалі напрацягу менш чым за тыдзень.

СЛУХАЙЦЕ ТУТ СЛУХАЙЦЕ ТУТ

„Калі будзе суд і астатнія падрабязнасці – невядома”, – піша Марына Адамовіч. Зараз, па яе звестках, Статкевіч утрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу, дзе няма дзённага святла, а на шпацыр адводзіцца паўгадзіны ў дзень.

На мінулым тыдні беларускія праваабаронцы накіравалі ў дэпартамент выканання пакаранняў МУС і адміністрацыю шклоўскай калоніі зварот, у якім запатрабавалі спыніць ціск на Статкевіча. На думку праваабаронцаў, дзеянні адміністрацыі калоніі „маюць мэта-накіраваны характар на прымус Статкевіча да напісання прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

* * *

Сяргей Скрабец  – паплечнік палітвязня Мікалая Статкевіча – лічыць, што нават падчас пацяплення беларуска-еўрапейскіх стасункаў беларускія ўлады не збіраюцца выпускаць на волю “палітычных”.

Міколу Статкевіча чакае новы суд і, магчыма, перавод з калоніі ў турму. Пра гэта паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала на яна сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Сяргей Скрабец: Пасля таго, як у Менску падчас саміта пабывалі лідары Нямеччыны і Францыі, яны такім чынам развязалі беларускім уладам рукі і па сутнасці далі магчымасць праводзіць тую ўнутраную палітыку, якую хочуць. Гэтая палітыка вядомая, і за 20 гадоў яна не змянялася. Многія апаненты ўлады вымушаны былі з’ехаць за мяжу, некаторыя застаюцца ў турмах альбо на “беспрацоўным” становішчы, як адбываецца ў маёй сітуацыі. Тыя, хто пабываў у турмах, разумеюць, што далейшае змаганне з уладай бесперспектыйнае, і наогул сыходзяць з палітыкі. Беларускія ўлады зачысцілі палітычнае поле, а таму робяць усё, што хочуць. Тым больш, что Еўропа стала больш лаяльнай да гэтых уладаў.

РР: Магчыма, еўрачыноўнікі мяркуюць, што на фоне таго, што сёння робіць Пуцін, беларускія ўлады не такія ўжо і дрэнныя?

Сяргей Скрабец: Думаю, на сёняшні момант Еўропе падабаюцца тыя дзеянні, якія робіць Лукашэнка ў знешнепалітычным кірунку. Маўляў: тэрыторыю Беларусі ён кантралюе, а Беларусь – буфер паміж Расеяй і Еўропай. Хоць на самай справе вельмі спрэчнае пытанне, хто каго кантралюе, паколькі Беларусь па руках і нагах звязана Масквой. І ўвогуле, як мне падаецца, у доўгатэрміновай перспектыве Еўропа не разглядае нашу краіну ні як стратэгічнага партнёра, ні як раўнапраўнага палітычнага суб’екта. Адсюль і такія адносіны да сітуацыі з палітвязнямі.

РР: Калі зыходзіць з вашых меркаванняў, то Мікалай Статкевіч наўрад ці выйдзе на волю раней часу?

Сяргей Скрабец: Лічыце мяне песімістам, але ўсё ідзе да гэтага. Больш таго – яму могуць дабавіць да тэрміна зняволення яшчэ год, як гэта ўжо было з некаторымі іншымі палітвязнямі. І ўпэўнены – Еўропа гэта праглыне. Я наогул не разумею, як можна вітаць выхад на волю палітзняволенага, які адсядзеў за кратамі “ад званка да званка”. Што ў гэтай сітуацыі еўрапейцам можна “вітаць”? Умовы Еўропе сёння дыктуюць беларускія ўлады… Кастусь Заблоцкі, Беларускае

Радыё Рацыя