Яўгену Васьковічу перадалі Біблію
Палітвязню, сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгену Васьковічу 17 ліпеня дазволілі сустрэчу з бацькамі і бабуляй. Па словах маці, ён выглядае больш-менш – лепш, чым раней. Перадае ўсім прывітанне.
Вязню перадалі 30 кілаграмаў прадуктаў і сродкаў гігіены. З кніг дазволілі толькі Біблію ў перакладзе на беларускую мову ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Павал Пракаповіч.
Наступная дзвюхгадзіннае спатканне Яўгена Васьковіча дазволенае ў жніўні.