Навіны

Абарона Саўчанкі пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

Азнаямленне з матэрыяламі закончыцца ў другой палове ліпеня.

“Падпісаў пратакол аб заканчэнні следчых дзеянняў у справе Надзеі Саўчанкі. Далей стадыя азнаямлення са справай”, – паведаміў ён.

У камэнтары “Інтэрфаксу” адвакат Саўчанкі Марк Фейгін паведаміў, што азнаямленне з матэрыяламі зойме блізу паўтары месяцы і закончыцца ў другой палове ліпеня.

Аб заканчэнні расследавання крымінальнай справы супраць Саўчанкі следчы камітэт Расеі абвясціў 28 траўня.

Саўчанка, якая была ўзятая ў палон у чэрвені 2014 года ў Луганскай вобласці, а затым незаконна вывезена ў Расею, абвінавачваецца ў дапамаганні ў забойстве двух расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні мяжы РФ. Лётчыца сваю віну не прызнае. У расейскім следчым ізалятары яна знаходзіцца амаль год.

Хартыя\’97