Надзею Саўчанку і Барыса Нямцова ўзнагародзілі Freedom Award-2015
У Польшчы ўкраінскую лётчыцы Надзею Саўчанку адзначылі ўзнагародай Freedom Award-2015. Таксама яе пасмяротна атрымаў забіты расейскі палітык Барыс Нямцоў.
На цырымоніі быў таксама адзначаны Данецкі нацыянальны ўніверсітэт, які праз акупацыю быў вымушаны пераехаць з Данбаса, паведаміў у Twitter амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца.
Узнагароду для Саўчанкі перадалі ейнай сястры Веры, якая ўдзельнічала ў цырымоніі. З атрыманнем узнагароды павіншаваў Надзею амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.
“Велізарны гонар быць на цырымоніі ў гонар Саўчанкі, дзе ад ейнага імя выступае сястра Вера. Саўчанка гэта сімвал адзінства Украіны”, – распавёў Пает.
Акрамя таго, пасмяротна Freedom Awards узнагароджаны забіты расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў. Узнагароду прыняла дачка палітыка Жана. Падчас выступу яна анансавала стварэнне фонду імя бацькі.
Freedom Awards даюць асобам і арганізацыям, якія абараняюць і адстойваюць свабоду ў свеце.