Дэлегацыя Еўрапарламента прыбыла ў Менск
У Менску 18-19 чэрвеня з працоўным візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскага парламента.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.
У першы дзень дэлегацыя сустрэлася з намесніцай кіраўніка замежнапалітычнага міністэрства краіны Аленай Купчынай.“Абмеркаваныя актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага звязу”, – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак БелаПАН, на пятніцу запланаваная сустрэча еўрапарламентароў з прадстаўнікамі апазіцыі.