Выбары

Подпісы за Лукашэнку ў Менску збіраюць пад сцягам СССР

Беларускія камуністы збіраюць подпісы за дыктатара.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў. Ён сфатаграфаваў пікет Камуністычнай партыі Беларусі ў зборы подпісаў за вылучэнне «кандыдатам» на пяты прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.

Месца дзеяння – уваход у краму «Еўраопт» на вуліцы Веры Харужай, 31 у Менску.

На фота – мужчыны ў аднолькавых чырвоных кепках і балахонах, чырвоны жа парасон над будкай нагадвае савецкі прылавак для вынаснога гандлю ў летні час. Толькі замест надпісу «марозіва» на «прылаўку» плакат з сімволікай КПБ. Кампазіцыю вянчае партрэт дыктатара і чырвоны сцяг неіснуючай дзяржавы.

Вялікай колькасці жадаючых падпісацца за Лукашэнку незаўважна.

Хартыя\’97