Затрыманы за пікет каля ЦВК мянчук – у турме на Акрэсціна
Мікалая Лусто ў панядзелак чакае суд.
Актывіст грамадскага аб\’яднання «Альтэрнатыва» быў затрыманы ўчора ля будынка Цэнтрвыбаркама за адзіночны пікет, нагадвае «Радыё Свабода».
«Сапраўды ведаем, што зараз Мікалая Лусто трымаюць у ізалятары на вуліцы Акрэсціна, там гэта пацвердзілі. Яго спачатку з ЦВК адвезлі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратакол і тады адвезлі ў ізалятар. Судзіць, мабыць, будуць у панядзелак. Толькі дакладна не ведаем, паводле якога артыкула. Патэлефанаваць самому Мікалаю адтуль, мабыць, не дазволілі», – распавёў лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.
Нагадаем, актывіст падчас пікету трымаў плакат «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не – выбарам!»