Іх лёс хвалюе Беларусь
Каардынацыйная група “За Волю” створаная 25 студзеня, прапануе далучацца да сваёй дзейнасці неабыякавым беларусам.
Каардынацыйная група “За Волю”, якая была створаная неабыякавымі людзьмі дзеля аб\’яднання і каардынацыі высілкаў па вызваленню палітвязняў, прапаноўвае грамадзянам нашай краіны не заставацца ў баку. Кожны можа ўнесці сваю долю ў агульную справу, кажуць сябры групы.
Напрыклад, раздрукаваўшы на хатнім прынтэры некалькі дзесяткаў улётак і распаўсюдзіўшы іх. Дзеля гэтага сябры групы ствараюць і вывешваюць у сацыяльных сетках макеты ўлётак з напамінамі пра палітвязняў, такія, як гэты.
Далучайцеся! Толькі разам мы моцныя!