Іх лёс хвалюе Беларусь

Каардынацыйная група “За Волю” створаная 25 студзеня, прапануе далучацца да сваёй дзейнасці неабыякавым беларусам.

Каардынацыйная група “За Волю”, якая была створаная неабыякавымі людзьмі дзеля аб\’яднання і каардынацыі высілкаў па вызваленню палітвязняў, прапаноўвае грамадзянам нашай краіны не заставацца ў баку. Кожны можа ўнесці сваю долю ў агульную справу, кажуць сябры групы.

Спосабаў мноства… Напрыклад, можна прыходзіць разам маліцца да касцёла св. Сымона і Алены штодня а 20-й гадзіне, можна пачаць ліставацца з вязнем, узяць над кім з іх шэфства, можна прысьвяціць палітвязьням малюнок, верш, карціну, надрукаваць і раздаць улёткі, павесіць партрэт, падпісаць адну з пэтыцыяў, дапамагчы некаму з родных палітвязьня, напісаць слова падтрымкі ў газэту, зрабіць замалёўку ці артыкул, зладзіць выставу– шмат чаго можна зрабіць нават аднаасобна. Напрыклад, раздрукаваўшы на хатнім прынтэры некалькі дзесяткаў улётак і распаўсюдзіўшы іх. Дзеля гэтага сябры групы ствараюць і вывешваюць у сацыяльных сетках макеты ўлётак з напамінамі пра палітвязняў, такія, як гэты.

Далучайцеся! Толькі разам мы моцныя!