За пратэст супраць расейскай базы ў Баранавічах затрыманыя 30 фанатаў?
Паведамленні аб пратэсце супраць авіябазы РФ з\’явіліся ў інтэрнэце.
«У Баранавічах на пікет супраць авіябазы прыйшлі 30 фанатаў, іх спакавалі ў аўтазак. Просьба далучыцца праваабаронцаў і неабыякавых грамадзян Баранавічаў. Не пакінем хлопцаў адных», – гаворыцца ў паведамленні.
Падрабязнай інфармацыі пра акцыю пакуль няма.
Нагадаем, што расейская вайсковая авіябаза з\’явіцца ў Бабруйску ўжо ў студзені 2016 года. На ёй будуць размяшчацца знішчальнікі Су-27, здольныя несці ядзерныя боепрыпасы.
Апазіцыйныя лідары Беларусі заклікалі грамадзян выйсці 4 кастрычніка да 17 гадзінаў на плошчу Свабоды ў Менску на мітынг супраць пагаднення аб стварэнні расейскай вайсковай базы.