Лукашэнку ў Нью-Ёрку сустракалі плакатам «Свабоду Беларусі»

Беларусы бралі ўдзел у мітынгу напярэдадні адкрыцця сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Фота з акцыі апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналістка «Радыё Свабода» Алена Рыкоўцава.

На мітынгу быў заўважаны плакат «Лукашэнка – вораг свабоды і дэмакратыі» на ангельскай мове. На людзях, якія іх трымалі, былі бел-чырвона-белыя сцягі.

Таксама на плакатах быў надпіс «Свабода Беларусі» на ангельскай мове.

У Нью-Ёрку прайшла акцыя пратэсту супраць палітыкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пратэстоўцы сабраліся каля будынка прадстаўніцтва Расеі ў ААН з плакатамі «Усе мы – Украіна», «Спыніце агрэсію Пуціна».

28 верасня ў Нью-Ёрку адбудзецца мітынг супраць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які плануе выступаць на Генэральнай Асамблеі ААН.