Cтаткевіча, Някляева і Лябедзьку аштрафавалі за акцыю на плошчы Свабоды
Мікалая Статкевіча аштрафавалі на 9 мільёнаў рублёў, Анатоля Лябедзьку – на 7,2 мільёна. Уладзіміру Някляеву прысудзілі 3,6 млн рублёў штрафу.
Экс-кандыдат і былы палітвязень Мікола Статкевіч аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Менска на 50 базавых адзінак (9 млн рублёў). Палітык атрымаў штраф за «сход выбарцаў», які прайшло 23 верасня на плошчы Свабоды ў Менску і сабраў блізу 1000 чалавек, піша “Наша ніва”.
Сам былы палітвязень ў суд не з’явіўся, заявіўшы, што позва аформленая неналежным чынам.
Нагадаем, што за сустрэчу з выбарцамі, якая прайшла каля ГУМа 10 верасня, яму прызначылі штраф – 7,2 млн рублёў.
Анатоль Лябедзька, якога судзілі за гэтую ж акцыю ў іншым кабінеце, пракаментаваў так: «Пасля 4 кастрычніка будуць усіх арыштоўваць».
Самому старшыні Аб\’яднанай грамадзянскай партыі прысудзілі два штрафы: за пікет 16 верасня – 5,4 млн рублёў, за акцыю 23 верасня – 1,8 млн. Уладзіміру Някляеву прысудзілі 3,6 млн рублёў штрафу.