Грамадская акцыя

Нашчадкі слуцкіх паўстанцаў – супраць акупацыі Беларусі

На ўездзе ў горад Слуцк актывісты замацавалі транспарант супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі.

«Слуцк – горад, у якім у савецкі час было мноства воінскіх частак, горад, які адказаў Слуцкім збройным на акупацыю бальшавікамі – гэты горад супраць «ціхай» акупацыі Беларусі», – заявілі ўдзельнікі акцыі.

Нагадаем, што лідары дэмакратычных сіл Беларусі заклікалі суграмадзян выйсці на мітынг супраць размяшчэння ў нашай краіне расейскіх вайсковых баз 4 кастрычніка а 17.00 на плошчы Свабоды ў Менску.

Акцыі супраць расейскай вайсковай авіябазы, якая можа з\’явіцца ў студзені 2016 года ў Бабруйску, рэгулярна праводзяцца беларускімі патрыётамі ў Менску і іншых гарадах.

Хартыя\’97