Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд
Як паведаміў палітык у «Фэйсбуку», яго выклікаюць 28 кастрычніка а 10:00 на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «Шэсце нацыянальнага сцяга» 10 кастрычніка. (частка 3 арт. 23.34 КаАП).
У гэты дзень у Менску прайшлі мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.
Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам сумаю 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», якая адбылася 4 кастрычніка ў Менску на Плошчы Свабоды.