Акцыя Мікалая Статкевіча ва ўгодкі рэферэндуму 1996 годаАкцыя Мікалая Статкевіча ва ўгодкі рэферэндуму 1996 года
19 гадоў таму ў Беларусі адбыўся лёсавызначальны рэферэндум. Па выніках якога нашая краіна ператварылася з парламенцка-прэзідэнцкай у прэзідэнцкую дзяржаву, з дыктатарскімі паўнамоцтвамі Лукашэнкі. З нагоды сумнае гадавіны плебісцыту на заклік Міколы Статкевіча ў цэнтры Менску адбылася акцыя пратэсту. На якой узгадалі і ахвяраў дзейнага рэжыму. Мерапрыемства прайшло без затрыманняў, але са складаннем пратаколаў на арганізатараў ды некаторых удзельнікаў.