Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Грамадская акцыя

Акцыя, прысвечаная гадавiне “рэферэндума” 1996 г.

24 лiстапада 2015 года у 18.00 каля ГУМа у Мiнску пачнецца акцыя, прысвечаная гадавiне “рэферэндума” 1996 г., пасля якога у Беларусi была усталявана дыктатура.

Акцыя будзе прысвечана памяцi былых мiнiстра унутраных спраў Юрыя Захаранкi i старшынi Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктара Ганчара, якiя з-за супрацiву дыктатуры былi пазбаўлены пасадаў, а потым выкрадзены i забiты па загаду дыктатара.

Мы пройдзем разам да месцаў, дзе працавалi забiтыя – будынкаў МУС i ЦВК, каб запалiць там знiчы памяцi пра iх. Прасiў бы прыносiць на акцыю знiчы (лампадкi). Тыя, хто хоча прыйсцi з партрэтамi забiтых палiтыкау, могуць гэта зрабiць.

Калi мы перастанем нагадваць грамадству пра палiтычныя забойствы, яны могуць паўтарыцца!

Калi забудзем, як у нас забралi свабоду, у нас яе будуць забiраць зноў i зноў…


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34