Кангрэс пачнецца 15 мая у 12.00
Неабходная ўмова перамогі дэмакратыі над дыктатурай – аб\’яднанне дэмакратычных сіл.
Пра гэта сведчыць сусветны вопыт, пра гэта ведаюць дыктатары. Раз\’яднаная апазіцыя занятая змаганнем паміж сабой, сіл на рэальную барацьбу з дыктатурай у яе ўжо не застаецца. Таму беларускі рэжым робіць усё, каб захаваць статус-кво ў апазіцыі. Раю ўважліва прааналізаваць дзейнасць тых, хто яму ў гэтым дапамагае.
Зараз рэжым парушае ўласныя “законы” і зацягвае нават адказ на нашую заяўку на памяшканне для Беларускага нацыянальнага кангрэса.
Аргкамітэт Кангрэса заяўляе, што ў выпадку адмовы ў памяшканні аб\’яднаўчы форум дэмакратычных сіл пачнецца 15 мая ў 12.00 каля помніку Янку Купале ў парку яго імя.
Мы таксама звярнемся да грамадзян Беларусі з заклікам прыйсці да месца Кангрэса, каб падтрымаць яго дэлегатаў і даць ім магчымасць для спакойнай працы. Мы запросім на Кангрэс і дыпламатаў іншых краінаў.
Без адзінства ў нас няма шанцаў на свабоду.
Жыве Беларусь!