Актуальна

Ушануем памяць салдат, якія загінулі пры вызваленні Мінска

Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая, у дзень, калі закончылася Другая сусветная вайна ў Еўропе, адбываецца ўшанаванне памяці загінулых на Вайсковых могілках Мінска. Аб гэтым напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Мікалай Статкеввіч.

Гэта традыцыя была створана ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя Беларускім згуртаваннем вайскоўцаў. Потым яе пераняла Народная Грамада.

Кожны год 8 мая – у дзень, калі была скончаная другая сусветная вайна ў Еўропе, мы прыходзім на Вайсковыя могілкі Мінска, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць савецкіх салдат, загінуўшых пры вызваленні нашай сталіцы. 

Пачатак мерапрыемства 8 мая ў 12.00 каля цэнтральнага ўваходу на могілкі з вуліцы Казлова.

Далучайцеся.