УЖЫВУЮ У Кіеве разьвітваюцца з Паўлам Шараметам. Абнаўляецца
Разьвітаньне распачалося аб 11-й і будзе праходзіць да 14.00 ва ўмовах узмоцненай бясьпекі.
Сёньня ж самалётам цела Паўла Шарамета прывязуць у Менск. Пахаваньне адбудзецца 23 ліпеня. Трызна пройдзе а 11:00 у царкве Ўсіх Сьвятых (Менск, вуліца Каліноўскага, 121). Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках у 14:30.
Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля, у якім ехаў на працу. На гэты момант сьледзтва разглядае шэсьць вэрсіяў яго забойства: прафэсійная дзейнасьць, непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі сьлед (дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне), замах на Алёну Прытулу. Яшчэ дзьве вэрсіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.