Вечная памяць герою!
У паведамленні “Украінскай праўды” не напісана галоўнага – забіты кіраўнік папулярнага патрыятычнага сайта “Беларускі партызан”, які цвёрда займаў патрыятычную беларускую пазіцыю і змагаўся супраць расійскага шавінізму, за вольную і незалежную Беларусь. Гэта быў теракт найперш супраць Беларусі, а не Ўкраіны.
Мае спачуванні блізкім і родным Паўла Шарамета. Вечная памяць герою!
Мікалай Статкевіч, www.facebook.com