Навіны

Адміністрацыйная справа супраць Станіслава Паўлінковіча

Наш сябар Станіслаў Паўлінковіч паведаміў мне, што адміністрацыйная справа супраць яго за перапост майго закліку да ўдзелу ў акцыі 12 верасня спынена ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. 

Справу заводзіла магілёўская міліцыя, калі прэвентыўна затрымала Станіслава перад акцыяй. Мабыць, каб апраўдаць тое, што затрыманне было на 6 гадзін замест дазволеных трох. Станіслаў тады выйшаў з дому раніцой. Вось і трымалі ўвесь дзень, пакуль акцыя не прайшла. А потым знайшлі прычыну, каб апраўдаць нават фармальнае парушэнне. 

Ад свайго імя і нашых сябраў па Народнай Грамадзе выказваю ўдзячнасць усім журналістам і СМІ, якія надалі галоснасць гэтай справе і прымусілі парушальнікаў закона ў пагонах адступіць.

Ну а вы, сябры, можаце рабіць свае перапосты без страха – пакуль гэта ў нас яшчэ не лічыцца злачынствам.

Мікалай Статкевічfacebook.com