Асабістая думка

Беларскае войска — пагроза незалежнасці нашай дзяржавы

Нядаўна прачытаў інтэрвью расійскага палітолага Валерыя Салаў\’я «Еўрарадыё». Ён, у прыватнасці, сказаў:

«…Я не сомневаюсь, что в Беларуси довольно много симпатизирующих России, в том числе среди белорусского руководства, которые, если понадобится, поддержат действия Российской Федерации. Вы же знаете о результатах закрытого опроса офицеров белорусской армии, который выявил, что 70-80% хотели бы не формального, а фактического объединения России и Беларуси. Так что опереться России в Беларуси есть на кого. По правде, Александр Григорьевич сам много для этого сделал: 20 лет его политика строилась на том, что «мы с Россией братья навек, один народ, одна судьба.»…

Пытанне да міністра абароны — што гэта за «закрытае апытанне афіцэраў», хто яго праводзіў і дзе можна азнаёміцца з поўнымі вынікамі?

На жаль, прыведзеныя лічбы падаюцца мне блізкімі да рэальнасці. Яны яшчэ раз падцвярджаюць, што ў Беларусі няма войска, здольнага абараняць яе незалежнасць ад пагрозы з любога накірунку. Сучаснае «беларускае» войска рэальна з\’яўляецца філіяй войска іншай дзяржавы. Беларуская дзяржава для яе ўласнага войска — ліпавая дзяржава.

Такое войска — вялікая пагроза незалежнасці дзяржавы, якая яго ўтрымлівае. Дастаткова завербаваць на «братніх» сумесных вучэннях дзесятак старэйшых афіцэраў з тых, якія прагнуць «фактычнага аб\’яднання», ды прыслаць праз адкрытую мяжу батальён спецназу для іх падтрымкі. Вось і ўся «моцная дзяржава».

Хто нясе перад нашым народам персанальную адказнасць за такую небяспечную сітуацыю, якой больш німа нідзе ў свете, расійскі палітолаг таксама сказаў. Нельга не пагадзіцца з ім.

Уражвае ступень недалёкасці нібыта беларускага «прэзідэнта», які завёў нашу краіну ў такое пагрозлівае становішча, хаця многія тысячы людзей прадбачылі, да чаго могуць прывесці яго гульні ў «інтэграцыю». Хітрасць — не розум. Гуляў нашым лёсам і дагуляўся.

Паводзіны, падобныя на паводзіны свінні, якая не думае, навошта яе кормяць. Жарэ сабе, рохкае задаволена і думае, што так будзе вечна. Але аднойчы раніцой ёй не прыносяць паесці. Свіння абурана вішчыць. Нарэшце прыходзіць гаспадар, але замест вядра з ежай у руках у яго вяроўка. А за халявай ботаў — швайка.

Цяпер беларускім людзям трэба думаць, як выходзіць з гэтага «свінога» становішча.

Мікалай Статкевіч

Facebook

preload imagepreload image