ДА ЎВАГІ ПАТРЫЁТАЎ
Шаноўныя сябры!
Рэжым чакае хвалі масавых пратэстаў і спрабуе збіць яе звыклымі метадамі. На многіх патрыётаў складваюцца пратаколы за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў 2.0” 21 кастрычніка і нават у жалобным “Ланцугу памяці” 29 кастрычніка.
Рэкамендую пры атрыманні выкліка ў міліцыю, пратакола ці павесткі ў суд выканаць наступныя дзеянні:
1. Паведаміць пра пераслед арганізатарам акцыі праз сацыяльныя сеткі ці іншымі спосабамі, каб яны маглі арганізаваць вам падтрымку ў судзе.
2. Паведаміць праваабаронцам па кантактам: +375(29)8413981, email: [email protected].
3. Сабраць ці сфатаграфаваць усе дакументы, якія вам прад\’явяць.
4. Запісаць прозвішчы і нумары нагрудных знакаў усіх “праваахоўнікаў”, з якімі маеце справу, фіксаваць любыя спробы аказання ціску на вас.
5. Запісаць прозвішчы “суддзі”, “сведкаў” і іх непраўдзівыя сведчанні.
6. Калі ў выпадку судовага пераследу ў вас узнікнуць праблемы па месцы працы ці вучобы, то трэба таксама зафіксаваць усе іх абставіны і асобаў, вінаватых у незаконным пераследзе.
7. Захаваць усе сабраныя звесткі ў надзейным месцы.
Раней ці пазней Беларусь вернецца да дэмакратыі. Тады непазбежна ўстануць пытанні пра кампенсацыю пацярпелым у барацьбе за свабоду і пакаранне вінаватых у рэпрэсіях. Вашая інфармацыя дазволіць вырашыць гэтыя пытанні больш аператыўна і аб\’ектыўна.
Слава героям!
Жыве Беларусь!
Мікалай Статкевіч, Facebook