Зварот Народнай Грамады перададзены адрасату
Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook падзяліўся інфармацыей аб сустрэчы з кіраўніком амбасады ЗША, пад час якой быў пераддзены Зварот Прэзідыума БСДП (Народная Грамада) аб гарантыях суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці для Беларусі.
Ён напісаў:
Меў развітальную сустрэчу з кіраўніком амбасады ЗША Робертам Райлі, які завяршае працу ў Беларусі. Скарыстаўся нагодай і перадаў тэкст Зварота Прэзідыума Народнай Грамады да ўрадаў краін-падпісантаў Будапештскага мемарандума 1994 года. У гэтым мемарандуме даваліся гарантыі суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Украіны, як краін, якія дабраахвотна адмовіліся ад ядзернай зброі.
Бліжэйшым часам Зварот будзе таксама перададзены амбасадарам двух другіх краін-падпісантаў Будапештскага мемарандума – Вялікабрытаніі і Расіі.
Мікалай Статкевіч 10 ліпеня 2018 года