Брутальныя затрыманьні на акцыі апазыцыі 3 ліпеня
Міліцыя затрымала амаль усіх удзельнікаў «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці», якую арганізоўваў Мікола Статкевіч у сквэры на бульвары Талбухіна. Сам Статкевіч не прыйшоў на месца збору, бо яго затрымалі каля яго дому.