Актуальна

Сёння – Даравальная нядзеля

Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісаў:

Сёння – Даравальная нядзеля. Наведалі разам з жонкай беларускамоўную службу ў Спаса-Праабражэнскай царкве Заслаўя.

Пачатак службы ў 7.00. Чамусьці ўсе беларускамоўныя службы пачынаюцца ў самы нязручны час.

Але, ўсё роўна, было вельмі ўзнёсла і адначасова блізка мне.

Асабліва ўразіў малітоўны спеў – цудоўнае мужчынскае натхнёнае сола. Бо кажуць, што кіраўнічка царкоўнага хору прынцыпова адмаўляецца спяваць малітвы па-беларуску. І нават спеўныя ноты парвала. 

Ну, сёння такі дзень. Хай Гасподзь даруе і ёй нянавісць да нашай мовы і да Яго Слова на ёй.

Даруйце, каго пакрыўдзіў.

Мікалай Статкевіч                                     10 сакавіка 2019 года