Навіны

"Я не пазнаў у новым суседзе таго чалавека…"

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае 10 сутак карцэра ў асобнай адзіночнай камэры СІЗА.

Паводле зьвестак Марыны Адамовіч 28 чэрвеня, калі яе мужа пакаралі карцэрам, яго туды яшчэ не зьмясьцілі, бо не была вызвалена камера ў будынку СІЗА. Такім чынам, з якога дня дакладна Мікалай Статкевіч пачаў адбываць 10 дзён карцэру, яго жонка дагэтуль ня ведае. Марына Адамовіч працытавала ліст, які атрымала ад мужа напярэдадні. У лісьце згадвалася пра прапанову атрымаць памілаваньне, якую Статкевіч не прыняў.

«18.06 мне сказалі, што ёсьць магчымасьць папрасіць „памілаваньне“ без прызнаньня віны. Я адмовіўся і 20.06 у камэру пасадзілі чалавека, які назваўся прозьвішчам асуджанага, з якім я нядоўга бачыўся ў ПК- 17. Але я не пазнаў у новым суседзе таго чалавека. Расказаў яму, што за людзі ў нашай камэры. Ён стаў прасіцца ў іншую, але яго не выпускалі. Я распытаў яго і ён ўрэшце прызнаўся, што два месяцы сядзеў у камэры з хворым на СНІД.»

Паводле меркаваньняў, магчымы канфлікт з гэтым новым вязьням спрычыніўся да таго, што Міколу Статкевіча пакаралі карцэрам. Асноўная прычына пакараньня, як мяркуе Марына Адамовіч, гэта  чарговая адмова Мікалая Статкевіча пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Радыё Свабода

preload imagepreload image