У "чарзе" да карцара
Каб патрапіць у карцар, у магілёўскай турме №4 трэба дачакацца «чаргі».
Аб гэтым паведаміў Мікалай Статкевіч сваёй жонцы пад час тэлефанавання.
Сёння раніцай кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч з турмы. Гэта — чацвёртае тэлефанаванне за апошнія паўгады, — паведаміла жанчына.
«Мікалай сказаў, што пакуль знаходзіцца ў камеры СІЗА, як звычайна, бо не вызваліўся карцар, у якім ён павінен «адбываць» 10 сутак. Ён прасіў мяне не хвалявацца за яго, бо нічога новага для яго тут няма, не першы раз. Як заўсёды, быў бадзёры, упэўнены ў сабе. Яшчэ ўзгадаў пра прашэнне і папрасіў у мяне прабачэння…», — пераказала Марына словы мужа.