Навіны

У Кішынёве гаварылі пра Мікалая Статкевіча

23-24 ліпеня ў Кішынёве адбылося паседжанне Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па краінам СНД, Каўказа і Чарнаморскага рэгіёна.

На паседжанні прысутнічаў Генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Скрабец. У сваім выступленні ён гаварыў аб сітуацыі вакол зняволенага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, старшыні БСДП (НГ) Мікалая Статкевіча. Сяргей Скрабец заклікаў братнія партыі да салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, іншымі беларускімі палітвязнямі.


Па завяршэнні работы Камітэта была прынятая адмысловая рэзалюцыя, у якой ўдзельнікі сустрэчы запатрабавалі вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных у Беларусі.