Навіны

Самы стойкі кандыдат

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўніцца 56 гадоў.

Падпалкоўнік Мікалай Статкевіч адзначыць яшчэ адзін дзень нараджэння ў турме. Ён аказаўся самым нязломным з кандыдатаў у прэзідэнты. Адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, і дагэтуль сядзіць. З калоніі яго кінулі ў турму. Ужо там ён афіцыйна пабраўся шлюбам са сваёй грамадзянскай жонкай Марынай Адамовіч. Яна верна чакае яго.

* * *

Віншавальную тэлеграму можна даслаць, не выходзячы з хаты. Досыць патэлефанаваць з гарадскога нумара на нумар 166 і прадыктаваць тэкст.

212011
Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4.
Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.


Наша ніва