Навіны

Акцыя салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам у Варшаве

16 лістапада 2012 года у рамках кампаніі салідарнасці з Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, па ініцыятыве Марэка Мігальскага Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» правяла пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі.


Акцыя прайшла ў Кракаўскім прадмесці Варшавы побач з царквой Св. Ганны. У ім прынялі ўдзел каля 30 чалавек, у тым ліку рэдактар партала Karta97 Наталля Радзіна  і дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка. Акцыя была незвычайнай яшчэ і таму, што салідарнасць з палітычнымі вязнямі прадэманстравалі не толькі прадстаўнікі беларускай дыяспары з Польшчы, але і з Францыі, Літвы, Швейцарыі і Бельгіі. Усе ўдзельнікі пікету трымалі транспаранты «Свабода х 2» з партрэтамі Зміцера Дашкевіча і Мікалая Статкевіча, нацыянальныя сцягі.

У ходзе акцыі адлюстроўвалася на вялікім экране відэ “Беларуская мара”, якое распавядала аб падзеях 19 снежня 2010 года – падаўленне мірнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці і брутальныя арышты прадстаўнікоў апазіцыі. Удзельнікі таксама раздавалі  інфармацыйныя ўлёткі  кампаніі «Свабода х 2». Варшавяне спыняліся, задавалі пытанні арганізатарам, яны былі вельмі зацікаўлены ў праблеме.

migalski.eu