Навіны

Кубак Статкевіча заваявала АГП

17 лістапада ў Менску адбыўся першы ў гісторыі розыгрыш «Кубка Валацугаў».

У гэтым турніры па настольным тэнісе прынялі ўдзел каманды БНФ, БСДП (Народная Грамада), АГП, а таксама Руху «За Свабоду» і БАЖ. Перамогу на турніры атрымала каманда Народнай Грамады, якая і атрымала Кубак 2012 года («Кубак дракона») і права трымаць у сябе да наступнага розыгрышу галоўны прыз — «Кубак Валацугаў». Лёс срэбных і бронзавых медалёў вырашаўся ва ўпартай барацьбе паміж камандамі БНФ, АГП і БАЖ. У выніку, па дадатковых паказьніках, срэбра атрымала Аб\’яднаная грамадзянская партыя. Яна ж пасьля заканчэньня турніру атрымала і «Кубак Статкевіча», які штогод будзе ўручацца камандзе з найбольшай колькасьцю валявых перамогаў.

Бронза — у каманды БНФ. За адметны ўнёсак у станаўленьне турніру ПБНФ атрымала ганаровае званьне «Захавальніка традыцыяў» і адпаведны сымбаль, перададзены яе капітану на захаваньне. Каманды БАЖ і Руху «За Свабоду» атрымалі ўзнагароды ў якасьці першых удзельнікаў розыгрышу «Кубка Валацугаў».

Лёс тытула MVP (найлепшы гулец) турніру вырашаўся ў асобнай гульні паміж двума галоўнымі прэтэндэнтамі. У выніку ім стаў прадстаўнік Народнай Грамады.

Мы шчыра віншуем нашых таварышаў з перамогай!