Салют Статкевічу
За кратамі надалей застаюцца палітычныя апаненты ўладаў. З нагоды Дня Волі 25 сакавіка дэмакратычныя актывісты зладзілі сапраўдны сюрпрыз для Мікалая Статкевіча. Каля сценаў магілёўскай турмы, дзе адбывае пакаранне былы кандыдата на прэзідэнцтва, прагрымеў святочны салют.
Міколу Статкевіча прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю і ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года. Больш за год палітвязень адбывае пакаранне ў турме № 4 Магілёва. Палітык за гэты час ні разу не атрымаў прадметаў гігіены ды рэчаў, на якія вылучаюцца грошы з бюджэту. Палітык застаўся адзіным экс-кандыдатам на прэзідэнцтва, каго трымаюць за кратамі. Статкевіч адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні, за што неаднаразова трапляў у карцар.
Дар’я Румянцава, “Аб’ектыў”