Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Мікалай Статкевіч: “Відавочнае падзенне ўзроўню расійскага тэлебачання”

Пасля больш чым гадавога перапынку Мікалай Статкевіч атрымаў магчымасць глядзець тэлевізар у турме.

Што змянілася за гэты час на тэлеэкране? – 
сваімі ўражаннямі ён падзяліўся ў лісце.

 


“Гляджу я, у асноўным, навіны. Бо ўсё астатняе, за рэдкім выключэннем, не цікавае. Відавочнае падзенне ўзроўню расійскага тэлебачання і рост прапагандысцкага складніка навін па ім.

Прычыны, на мой погляд, дзве.

Па-першае, найбольш інтэлектуальныя гледачы сышлі ў Інтэрнэт і тэлевізійшчыкі мусяць арыентавацца на ўзровень тых спажыўцоў, што засталіся.

Па-другое, мабыць, расійская ўлада рэагуе на з’яўленне пратэстнай меньшасці і згортвае гульні ў дэмакратыю.

Па беларускім каналам яўных зменаў не заўважна. Як станоўчыя фактары мушу адзначыць з’яўленне някепскіх дакументальных фільмаў на гістарычную тэматыку і змену да лепшага стаўлення да спадчыны ВКЛ. Як кажуць, і 20 гадоў не прайшло, як тое-сёе дайшло.Улыбаюсь