Навіны

Два гады пасля прысуду

Роўна два гады таму кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. За кратакмі ён правёў ужо 890 дзён.

12 студзеня 2012 года суд Шклоўскага раёна (суддзя Волкаў Віталь Мікалаевіч) асудзіў Мікалая Статкевіча да пераводу ў турму тэрмінам на тры гады. Ужо амаль 1,5 гады Мікалай Статкевіч знаходзіцца ва ўмовах турэмнага рэжыму ў турме №4 у Магілёве. Чакаем на Волі, Мікалай Віктаравіч!