Што нас аб'ядноўвае?
“…Насамрэч, у прыхільнікаў удзелу ў выбарах і ў “байкацістаў” шмат агульнага…”
Мікалай Статкевіч піша пра тое, што аб\’ядноўвае прыхільнікаў “непрымірымых” пазіцый.
У сваім лісце ад 10 чэрвеня Мікалай Статкевіч звяртаецца да набалелай тэмы падзелу дэмакратычных сілаў па прыкмеце ўдзелу альбо няўдзелу ў электаральных кампаніях.
“…Насамрэч, у прыхільнікаў удзелу ў выбарах і ў “байкацістаў” шмат агульнага. І тыя, і тыя аднолькава ацэньваюць нашу выбарчую сістэму. Асноўныя мэты на выбары ў іх таксама аднолькавыя – падвышэнне аўтарытэту дэмсіл і збор доказаў парушэнняў падчас кампаніі для беларускай і міжнароднай грамадскасці. Розніца толькі ў структуры і матывацыі кампаніі. “Байкацісты” пры правядзенні кампаніі байкоту і назірання абпіраюцца на партыйныя структуры. Прыхільнікі ўдзелу ў выбарах – на каманды кандыдатаў. У другім выпадку матывацыя арганізатараў і ўдзельнікаў кампаніі непараўнальна мацнейшая. Кандыдаты і блізкія да іх актывісты асабіста зацікаўлены ў якаснай агітаццыі і назіранні. Бо хочуць калі не перамагчы (а многія чамусьці пачынаюць верыць у рэальнасць гэтага ), то хаця б не зганьбіцца перад суседзямі і знаёмымі. Я ўжо не кажу пра міжнародных назіральнікаў. Ужо можна прымусіць іх папрысутнічаць на выбарчых участках падчас падліку галасоў (памятаю, колькі часу і намаганняў прыйшлося змарнаваць мне ў пачатку “нулявых”). Але прымусіць міжнароднага назіральніка сядзець 12 гадзін без перапынкаў на выбарчым участку і лічыць выбаршчыкаў, чаго патрабуе байкот, абсалютна нерэальна. Не, мне аднойчы паказалі аднаго англічаніна, які некалі здхейсніў такі подзвіг на выбарах у Албаніі і страшэнна ганарыўся гэтым. Праўда, на маю просьбу паўтарыць гэта ў насён адказаў катэгарычнай адмовай – такі подзвіг здзяйсняецца толькі раз за жыццё .
Увогуле, амабістая матывацыя – вялікая сіла. Дастаткова сказаць, што няўлік асабістай матывацыі і прывёў да паразы камунізма перад капіталізмам.”